Сталічныя наркакантралёры пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення «Алмаз» перакрылі канал пастаўкі наркатычных сродкаў з Расіі ў Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.

У Мінску 30 студзеня затрыманыя чатыры чалавекі, у іх ліку — асноўны збытчык. «Спачатку наркакантралёрам трапіліся трое мінчукоў (дваім па 28 гадоў, аднаму — 35), якія прыехалі з Барысава, дзе набылі для сябе, а таксама для далейшага збыту небяспечны наркатычны сродак. Пры сабе ў кожнага з іх мелася доза гашышу (да 1 г). У далейшым у Барысаве быў затрыманы асноўны збытчык, 48-гадовы беспрацоўны, які арганізаваў канал пастаўкі наркотыкаў з Расіі ў Беларусь. У яго па месцы жыхарства аператыўнікі выявілі каля 50 г гашышу. Наркотык канфіскаваны», — адзначылі ў ГУУС.

У дачыненні да збытчыка распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) КК, астатнія фігуранты адкажуць за супрацьпраўныя дзеянні па ч. 1 арт. 328.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0