Урад вызваліў ад пасады кіраўніцу Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) Людмілу Бачыла, падазраваную ў карупцыі.

Пастановай Савета міністраў ад 27 студзеня № 80 Людміла Бачыла вызвалена ад пасады кіраўніка ФСАН Міністэрства працы і сацыяльнай абароны «за невыкананне абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай (падпункт 1.4 пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь»)».

Як раней паведамлялася, Людміла Бачыла была затрымана 15 снежня супрацоўнікамі КДБ пры атрыманні хабару ад гендырэктара СЗАТ «БелАВМ» Дзмітрыя Роніна ў 20 тыс. долараў ЗША.

Паводле інфармацыі прэс-службы КДБ, незаконная грашовая ўзнагарода перадавалася за аказанае садзейнічанне ў прызнанні СЗАТ «БелАВМ» пераможцам аўкцыёну па закупцы абсталявання для патрэб фонду. У дачыненні да Бачылы распачата справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару), у дачыненні да Роніна — па ч. 2 арт. 431 КК (дача хабару).

Сумеснае ЗАТ «БелАВМ» існуе больш за 20 гадоў, з'яўляецца адным з лідараў беларускага рынку кампаній сістэмных інтэгратараў і партнёрам больш чым дзесяці вядучых прадпрыемстваў ІТ-індустрыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?