Карыстальнікі знайшлі згадку новай версіі Windows 10 у тэставых зборках гэтай АС. Яны сталі паведамляць пра гэта ў сваіх твітарах і прымацоўваць для пацвярджэння скрыншоты.

Вядома, што дадзеная версія атрымае назву Windows 10 Cloud. Магчыма, яе створаць для таго, каб даць бой Chrome OS, якая выкарыстоўваецца на слабых ноўтбуках.

Адзначаецца, што «воблачная» версія стане больш простай версіяй Windows 10. Як і Chrome OS, яна будзе нацэленая на так званыя chromebooks (слабыя ноўтбукі). Толькі калі Chrome OS дае магчымасць карыстальнікам працаваць непасрэдна ў браўзеры, то Windows 10 Cloud зробіць магчымай працу ў «воблаку». Гэтым і абумоўленая назва аперацыйнай сістэмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0