За мінулы год беларускія выдавецтвы выпусцілі 9.581 найменне кніг агульным накладам большым за 23 млн асобнікаў, паведаміў на прэс-канферэнцыі 2 лютага ў Мінску намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Нягледзячы на тое, што лік найменняў выпушчаных кніг скараціўся ў адносінах да 2015 года на 6,7%, наклад кніжнай прадукцыі вырас на 7,4%.

Луцкі адзначыў, што за мінулы год было выдадзена 1122 кнігі і брашуры на беларускай мове. Такім чынам, доля беларускамоўных выданняў у агульным аб`ёме выпушчанай літаратуры склала 11,7%. Наклад кніг на беларускай мове вырас на 1,6% у параўнанні з 2015 годам — да 3,74 млн асобнікаў.

У пачатку 2016 года міністр інфармацыі Лілія Ананіч ўжо звяртала ўвагу журналістаў на рост цікавасці выдаўцоў і чытачоў да беларускамоўнай літаратуры. Тады яна паведаміла, што за 2015 год наклад выданняў на беларускай мове рэзка вырас — на 17%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?