У інтэрнэце з'явілася фота вакаліста бразільскага трэш-метал-гурту «Sepultura» Дэрыка Грына, які сфатаграфаваўся ў беларускай саколцы «Слухай сваё»:

Справа ў тым, што дзяўчына Дэрыка з Беларусі. Яны сустракаюцца, але пакуль не жывуць разам. Пара час ад часу сустракаецца то ў Мінску, то ў Сан-Паўлу. 

Ніка Смірнова і Дэрык Грын.

Ніка Смірнова і Дэрык Грын.

Дырэктар «Symbal.by» Павел Белавус даведаўся, што спявак хоча займець яшчэ адну беларускую саколку з подпісам «Беларусь» кірыліцай. Кампанія ўжо рыхтуе падарунак для Дэрыка.

***

Sepultura — бразільскі трэш-метал гурт, cтвораны ў 1984 г. За спіной у гурту 13 альбомаў, а тыражы іх кружэлак пачынаюцца ад 500 тысяч. 

Дэрык Грын прыйшоў на месца старога вакаліста ў 1998 г. Спявак нарадзіўся ў ЗША. Дэрык лічыць сябе прыхільнікам індуізму, верыць у рэінкарнацыю душы і ўжо больш за 20 год прытрымліваецца вегетарыянства. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?