16 лютага сотні чалавек праспяваюць разам песні з легендарнага «Народнага альбому». Усё пад акампанемент жывых інструментаў і з самімі стваральнікамі «Народнага альбому» Лявонам Вольскім і Міхалам Анемпадыставым!

Вядучы: Сяржук Доўгушаў. 

Пачатак: 19:00, 16-га лютага, Галерэя TUT.BY (праспект Дзяржынскага 57).

Уваход вольны.

«Народны альбом» — гэта не проста прадукт калектыўнай творчачасці, гэта нават не проста першы «беларускі мюзікл», напоўнены іроніяй і жартамі, гэта перадусім з’ява, якая пацягнула за сабой вялікія змены ў беларускай музычнай прасторы. 

24 лютага ў мінскім Prime Hall адбудзецца першы за 10 год паказ «Народнага альбому» ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0