Эстонскі інтэрнэт-праект Propastop апублікаваў спіс СМІ і парталаў, якія, на думку сяброў гэтага добраахвотніцкага руху, уяўляюць пагрозу бяспецы дзяржавы.

У гэтым пераліку аказаліся «Лайф», «Лента», RT, «Рэгнум», «Першы канал», «НТВ», «Спутнік» і іншыя — усяго 28 СМІ. Складальнікі падкрэслілі, што спіс далёка не поўны: у яго не ўключаныя яшчэ сотні інтэрнэт-старонак і блогаў, якія вядуць антыэстонскую прапаганду.

Складальнікі спісу заклікалі эстонскі бізнэс не заключаць з названымі ў ім рэсурсамі рэкламныя кантракты, каб грошы не ішлі на дзейнасць, якую не ўхваляюць улады краіны.

Адміністраваннем сайта Propastop займаюцца сябры ваенізаванага добраахвотнага апалчэння «Кайтселііт» («Саюз абароны»), якое ўваходзіць у структуру міністэрства абароны Эстоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?