Аляксандр Лукашэнка заклікае Расію разбірацца, перш чым уводзіць забарону на пастаўкі прадуктаў харчавання з Беларусі.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Кастрамской вобласці Расійскай Федэрацыі Сяргеем Сітнікавым.

«Вядома, мы не загінем. Мы абсалютна не загінем. Сёння свет глабалізаваны. Так, будзе складана страціць расійскі рынак, яшчэ нешта. Не ўвесь мы яго страцім. Нават калі Данкверт захоча, не атрымаецца. Але тым не менш навошта гэта, мне не зразумела. Я ніяк не магу зразумець, навошта гэта робіцца», — заявіў кіраўнік краіны.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сапраўды часам выяўляюцца спробы паставак па шэрых схемах. «Але пры чым тут Мінская вобласць? Жулікаў хапае, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Навошта ж вы закрываеце, перш чым разабрацца. Калі вы ў Мінскай вобласці ўбачыце хоць адзін грам дрэннага мяса, зачыняйце цалкам краіну».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?