У Баранавіцкім раёне легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з Мазам дарожнікаў, паведамілі БЕЛТАва ўпраўленні ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Фота ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама

Аварыя адбылася каля 7 раніцы на аўтадарозе М1 Брэст— Мінск — мяжа Расіі. Паводле папярэдняй інфармацыі, 55-гадовы грамадзянін Расіі кіраваў «Фальксвагенам». Мужчына выбраў небяспечную хуткасць руху і на 189-м км трасы сутыкнуўся з аўтамабілем МАЗ дарожнай службы, які апрацоўваў праезную частку пясчана-салянай сумессю.

У выніку ДТЗ загінула 58-гадовая сястра кіроўцы (таксама грамадзянка Расіі), якая ехала на пярэднім пасажырскім сядзенні. Яшчэ два чалавекі, якія знаходзіліся ззаду, з рознымі траўмамі дастаўленыя ў бальніцу.

На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0