Сацыяльная сетка Facebook пашырае магчымасці сэрвісу Safety Check, які аўтаматычна актывуецца ў выпадку крызісных сітуацый. Цяпер у ім будзе даступная опцыя Community Help (дапамога супольнасці), якая дапаможа арганізаваць узаемадапамогу падчас стыхійных бедстваў, піша ВВС.

Facebook

Facebook

Кожны карыстальнік Facebook, які апынуўся ў раёне, у якім аўтаматычна актывуецца опцыя Safety Check (яна запускаецца ў выпадку, калі з аднаго месца паступае шмат паведамленняў аб якім-небудзь бедстве або буйным здарэнні), зможа прапанаваць навакольным або папрасіць у іх ежу, пітво, прытулак, або магчымасць скарыстацца транспартам.

Для зручнасці адпаведная старонка Facebook змяшчае катэгорыі дапамогі. Там таксама змяшчаюцца раздзелы «ежа для жывёл», «дзіцячыя рэчы», «адзенне».

Акрамя таго, Community Help дапаможа ў пошуку людзей у зоне бедства і забяспечыць сувязь з імі.

На пачатку Community Help будзе працаваць у тэставым рэжыме толькі ва ўмовах прыродных катастроф і толькі ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Індыі і Саудаўскай Аравіі.

Затым па выніках тэставага перыяду ўсе заўважаныя недахопы будуць выпраўленыя, і яна будзе даступная для ўсіх краін і для ўсіх крызісных сітуацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?