Спецыялісты Рассельгаснагляда заявілі, што беларускі бок не забяспечвае патрэбнага ветэрынарнага кантролю. Ва ўвезенай у Расію ялавічыне ўвесь час выяўляюцца небяспечныя мікраарганізмы, сцвярджаюць у ведамстве.

rbc.ru

rbc.ru

Калі ў Мінску не прымуць экстраных мер для ўзмацнення кантролю над якасцю прадукцыі, якая пастаўляецца ў Расію, Рассельгаснагляд можа абмежаваць імпарт ялавічыны з усёй тэрыторыі Беларусі. Падставы для ўвядзення такіх абмежаванняў у расійскага ведамства ёсць, паведамілі ў аддзеле лабараторнага кантролю Рассельгаснагляда.

«Аналіз прадукцыі кажа пра тое, што ялавічына, якая накіроўваецца з Беларусі, не падвяргаецца дастатковаму ветэрынарнаму кантролю, у ёй пастаянна выяўляюцца лістэрыі», — растлумачыў прадстаўнік ведамства.

Прадстаўнік прэс-службы Рассельгаснагляда пацвердзіў РБК наяўнасць прэтэнзій да прадукцыі, якая пастаўляецца з Беларусі.

Па словах суразмоўцы РБК ў службе, у студзені 2017 года былі спынены спробы ўвозу больш за 40 партый малочнай і мясной прадукцыі беларускага паходжання, якая не адпавядае патрабаванням тэхнічных рэгламентаў і ветэрынарных правілаў ЕАЭС. Пры гэтым асноўныя парушэнні выяўлены ў прадпрыемстваў, размешчаных у Мінскай, Віцебскай і Гомельскай абласцях. «Гэта сведчыць аб сістэмных недапрацоўках структурных падраздзяленняў абласных ветэрынарных службаў Рэспублікі Беларусь, а таксама аб практыцы адгрузак у Расію прадукцыі без ажыццяўлення фізічнага кантролю ветэрынарным доктарам», — удакладнілі ў Рассельгаснаглядзе.

Раней Расія абмежавала пастаўкі ялавічыны з Мінскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?