Спецыялісты-аналітыкі паведамілі аб тым, што кампанія Apple за апошні квартал мінулага года прадала каля 6 мільёнаў прылад Apple Watch, што дазволіла папоўніць бюджэт кампаніі на 2,6 мільярда даляраў. У выніку продажу дадзенага гаджэта склалі 80 % усіх продажаў на рынку «разумных» гадзіннікаў.

У параўнанні з 2015 годам продажы Apple Watch павялічыліся на 12%. Папулярнасць жа ў 2016 годзе, імаверна, прынеслі выпуск бюджэтнага варыянту гадзіннікаў, а таксама праведзеная рэкламная кампанія ў сацыяльных сетках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0