Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку Алена Гушча.

«Сябры, мастак Алесь Антонавіч Марачкін зараз у шпіталі на вуліцы Розы Люксембург. Яму зрабілі аперацыю на сэрца. Стан здавальняючы. Алесь Мара належыць да той кагорты творцаў, якім неабыякавы лёс і гісторыя нашага народа. Ён не проста таленавіты мастак, ён Адраджэнец і Патрыёт. Яго працы, грамадская дзейнасьць цалкам належаць роднай зямлі. Хай сэрца, якое заўжды напаўнялася пакутай і любоўю да Бацькаўшчыны, ачуняе. Прашу Вашай малітвы», — напісала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0