Пажар адбыўся на АЭС на паўночным захадзе Францыі. Па папярэдніх дадзеных, ёсць пацярпелыя.

ouest-france.fr

ouest-france.fr

На атамнай электрастанцыі Фламанвіль на паўночным захадзе Францыі адбыўся пажар і выбух. Пра гэта паведамляе газета Ouest France са спасылкай на мясцовую прэфектуру.

Па інфармацыі выдання, выбух прагрымеў каля 10:00 па мясцовым часе (12:00 па Мінску).

Як паведаміў прадстаўнік прэфекта Аліўе Марміён, у выніку інцыдэнту пяць чалавек атрымалі лёгкае атручэнне чадным газам, але цяжкапараненых няма. На месцы здарэння працуюць экстраныя службы.

Паведамляецца, што прычынай выбуху было кароткае замыканне

Па дадзеных прэфектуры, пагрозы ўцечкі радыеактыўных рэчываў няма, таму рэжым надзвычайнай сітуацыі не ўводзіўся. У мэтах засцярогі праца першага энергаблока прыпыненая.

АЭС знаходзіцца на беразе праліва Ла-Манш на тэрыторыі камуны Фламанвіль у дэпартаменце Манш. У склад АЭС ўваходзяць два энергаблокі, пабудаваных у 1980-х. У цяперашні час энергетычная кампанія Electricite de France (EDF) вядзе будаўніцтва трэцяга энергаблока. Яго запуск запланаваны на 2018 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0