Экс-міністр эканомікі Эманюэль Макрон, фота Ройтэрз.

Экс-міністр эканомікі Эманюэль Макрон, фота Ройтэрз.

Паводле апублікаваных у сераду, 8 лютага, трох сацыялагічных апытанняў, кандыдат у прэзідэнты ад партыі рэспубліканцаў Франсуа Фіён саступае месца ў першым туры выбараў незалежнаму кандыдату Эманюэлю Макрону. У другім туры лідар руху «Наперад!» Макрон перамагае Марын Лё Пен з разгромным лікам, піша RFI.

У панядзелак, 6 лютага, Франсуа Фіён, які апынуўся ў цэнтры палітыка-фінансавага скандалу з-за найму жонкі і дзяцей на працу, публічна выбачыўся перад французамі і прызнаў сваю памылку. Прабачэнні Франсуа Фіёна не паўплывалі на выбар французаў — пра гэта сведчаць вынікі трох апытанняў грамадскага меркавання.

Так, згодна з інстытуту Opinionway, кандыдат ад «Нацыянальнага фронту» Марын Лё Пен па-ранейшаму лідзіруе ў першым туры, стабільна набіраючы 25% галасоў. Следам ідзе незалежны кандыдат і лідар руху «Наперад!» Эманюэль Макрон, за якога ў першым туры гатовыя галасаваць 22% французаў. Кандыдат ад партыі рэспубліканцаў Франсуа Фіён займае трэцюю пазіцыю з 20% галасоў.

На левым палітычным флангу кандыдат ад кіруючай сацыялістычнай партыі Бенуа Амон можа набраць у першым туры 15%, а лідар крайне левага руху «Няскораная Францыя» Жан-Люк Меленшон — 12% галасоў.

Пры гэтым, хто б ні выйшаў у другі тур, Фіён або Макрон, у абодвух ёсць больш шанцаў стаць прэзідэнтам, чым у Марын Лё Пен.

У выпадку палітычнай «дуэлі» Лё Пен — Макрон, апошні перамагае, набіраючы 66% галасоў. У выпадку, калі лідару Нацфронту будзе супрацьстаяць Фіён, ён таксама выйграе выбары, сабраўшы 62%, сведчаць звесткі апытанняў.

Першы тур адбудзецца 23 красавіка, другі тур — 7 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0