Студзеньская інфляцыя ў Беларусі склала 0,9%, паведамляе Белстат. Лідарамі сталі харчовыя тавары, якія падаражэлі на 1,2%. Для параўнання: у студзені мінулага года інфляцыя была на ўзроўні 1,9%.

Нехарчовыя тавары за першы месяц гэтага года падаражэлі на 0,8%, а платныя паслугі - на 0,3%, піша finance.tut.by.

Пры гэтым па ўзроўні студзеньскай інфляцыі беларусы апярэдзілі некаторых суседзяў — Расію, дзе цэны выраслі 0,6%, Казахстан - 0,8%. Ва Украіне інфляцыя склала 1,1%.

У мінулым годзе інфляцыя ў Беларусі склала 10,6% (планавалася - 12%), а ў 2015-м годзе - 12%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0