Мэрыя Парыжа плануе ўсталяваць вакол Эйфелевай вежы сцяну з куленепрабівальнага шкла для павышэння бяспекі.

leparisien.ft

leparisien.ft

Узвядзенне шкляной сцяны вышынёй 2,5 метра, як стала вядома Le Parisien, плануецца завяршыць восенню 2017 года. Выдаткі на будаўніцтва ацэньваюцца ў 20 мільёнаў еўра.

Сцяна павінна замяніць металічныя агароджы, устаноўленыя вакол Эйфелевай вежы да чэмпіянату свету па футболе 2016 года.

Прадстаўнікі мэрыі Парыжа падкрэслілі, што праект знаходзіцца на пачатковай стадыі ўзгаднення. Перад тым, як будзе аб'яўлены тэндэр на будаўніцтва сцяны, праект павінна ўхваліць камісія па ахове помнікаў культуры.

Будаўніцтва шкляной сцяны з'яўляецца часткай маштабнага праекта па павышэнні бяспекі і стварэнні больш камфортнага асяроддзя для наведвальнікаў вежы, кошт якога ацэньваецца ў 300 мільёнаў еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0