Па меркаванні экспертаў, самай вялікай стратай для краіны сталі два самалёты марской авіяцыі — знішчальнікі МіГ-29К і Су-33.

Брытанскі шматмэтавы знішчальнік Eurofighter Typhoon суправаджае расійскія караблі. Фота MOD/AFP

Брытанскі шматмэтавы знішчальнік Eurofighter Typhoon суправаджае расійскія караблі. Фота MOD/AFP

Два самалёты каштавалі Маскве ад $76 млн да $114 млн, астатнія выдаткі — харчаванне для экіпажаў караблёў, паліва, боепрыпасы.

У сярэднім, па меркаванні экспертаў, кожны з 420 баявых вылетаў марской авіяцыі каштаваў прыкладна $60 тысяч.

Аднак, паколькі невядома, колькі бомб і ракет скінулі марскія самалёты ў Сірыі, рэальны кошт баявых вылетаў можа быць значна вышэйшым. Таксама невядома, як далёка ляталі палубныя знішчальнікі, што не дазваляе дакладна падлічыць колькасць выдаткаванага паліва.

Не падлічаныя таксама будучыя страты праз амартызацыю караблёў і самалётаў.

У сірыйскі паход група караблёў Паўночнага флоту РФ выйшла 15 кастрычніка 2016 года. У яе склад увайшлі авіяносец «Адмірал Кузняцоў», цяжкі атамны ракетны крэйсер «Пётр Вялікі», вялікія супрацьчоўнавыя караблі «Севераморск» і «Віцэ-адмірал Кулакоў», а таксама судны забеспячэння — танкеры, буксіры і г.д. Вярнуліся караблі на базы на пачатку лютага 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?