Удар быў нанесены па будынку, дзе знаходзіліся турэцкія вайскоўцы, які размешчаны ў ваколіцах сірыйскага горада Эль-Баб, паведамляе Hurriyet Daily са спасылкай на заяву Генштаба.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю турэцкіх вайскоўцаў у выніку здарэння, заявіў Генштаб.
Паведамленні пра тое, што Пуцін прынёс спачуванні Эрдагану ў сувязі з ненаўмысным ударам расійскіх ВПС па турэцкіх вайскоўцах у Сірыі, пацвердзіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.