Пра гэта паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Калі супрацоўнікі міліцыі прыехалі на месца здарэння, іх каля крамы ўжо чакаў гаспадар аўто. Мужчына паведаміў, што ўжо знайшоў свой аўтамабіль, які аказаўся з іншага боку крамы.

На запісе з відэакамеры бачна, як да крамы падыходзяць трое чалавек пенсійнага ўзросту, пра штосьці перамаўляюцца. Пасля адзін з іх адчыняе дзверы аўто, нешта разглядае ў салоне, затым зноў адыходзіць. Потым два пенсіянеры сыходзяць, а трэці сядае ў аўтамабіль і з'язджае.

У выніку завялі крымінальную справу па артыкуле 214 КК Беларусі (Угон). Аднак супрацоўнікі крымінальнага вышуку Лагойскага РАУС мяркуюць, што мужчына гэта зрабіў, каб правучыць кіроўцу.

«Разам з тым, гэтыя дзеянні можна трактаваць як крадзеж. Тым больш, што яго асоба пакуль не высветлена, і, адпаведна, ён не даў ніякіх тлумачэнняў. Таму ў інтарэсах самога мужчыны паведаміць пра сябе ў міліцыю для высвятлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося. Не выключана, што крымінальная справа пасля гэтага будзе спынена», — распавялі ва УУС.

Супрацоўнікі міліцыі просяць грамадзян, якія пазналі мужчыну на відэа, звязацца з Лагойскім РАУС па тэлефонах: 8 01774 5-56-08, 8 01774 5-51-59, 8 029 695-43-54.

Прыкметы мужчыны: узрост ад 50 да 60 гадоў, сярэдні рост, сярэдні целасклад. Быў апрануты ў куртку-пухавік шэра-бежавага колеру з капелюшом, вязаную шапку з эмблемай квадратнай формы на адвароце, штаны, цёмныя зімовыя боты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0