«Мы бачым, што пагрозы розныя, яны ўзрастаюць, у тым ліку мы з занепакоенасцю чакаем вучэнняў «Захад-2017», падчас якіх канцэнтруюцца шматлікія і агрэсіўныя сілы, ідзе дэманстратыўная падрыхтоўка да вайны з Захадам», — сказала Грыбаўскайце прадстаўнікам СМІ ў Рызе.

Паводле яе слоў, пагрозы з Усходу вымушаюць краіны Балтыі прасіць партнёраў пра дадатковыя гарантыі бяспекі, напрыклад, пра хуткасць прыняцця рашэнняў у НАТА.

Прэзідэнт таксама выказала надзею абмеркаваць на наступным тыдні пытанні бяспекі з віцэ-прэзідэнтам ЗША Майкам Пенса. Яна спадзяецца, што кантакт з новай адміністрацыяй ЗША будзе «вельмі цесным».

Старшыня Камітэта сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы і абароне Вітаўтас Бакас у чацвер сказаў, што вучэнні «Захад-2017», па ўсёй бачнасці, будуць найбуйнейшымі ў гісторыі вучэннямі ля межаў Літвы.

Дырэктар Дэпартамента дзяржбяспекі Дарус Яўнішкіс, у сваю чаргу, сказаў, што «Захад-2017» сёлета будуць галоўным выклікам для нацыянальнай бяспекі Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0