Уладальнікі немаладой залатой рыбкі ўспрымаюць яе як члена сям'і таму і рашыліся на гэтакі крок. Аперацыю праводзілі пад анастэзіяй, кантралявалі сардэчны рытм і карысталіся мікрахірургічнымі прыладамі.
У Брытаніі зрабілі аперацыю 20-гадовай залатой рыбцы ФОТАФАКТ 5
Калі сям'я з Норфалка заўважыла гузак на плаўніку іх 20-гадовай залатой рыбкі Боба, яны адправіліся да вядомага ветэрынара Фэя Бэтала. Доктар паспяхова правёў аперацыю і выдаліў пухліну. Аперацыя каштавала каля $ 250.