Па суботах прадстаўнікі розных прыродазнаўчых навук будуць расказваць пра цікавыя даследаванні, тэорыі і факты. Першая лекцыя адбудзецца ўжо ў гэтую суботу, 11 лютага. Правесці яе даручылі астраному і майстру начнога фота Віктару Малышчыцу.
«Калі вас цікавіць, што незвычайнага можна ўбачыць на беларускім небе, як падлавіць палярнае ззянне і серабрыстыя аблокі, калі вы хочаце ведаць, што такое задыякальнае святло, airglow і светлавыя слупы ды як не пераблытаць Венеру з НЛА — запрашаю на сваю лекцыю «Неба, якое здзіўляе»», — напісаў Віктар у фэйсбуку.
Ён дадаў, што з нагоды Дня закаханых для ўсіх, хто прыйдзе, бонус: віртуальная экскурсія «Закаханыя сузор'і» па штучным небе планетарыя.