Акцыі 19 дзяржаўных прадпрыемстваў будуць прапанаваны да продажу ў 2017 годзе. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства прамысловасці.

Дзяржава прадае Гродзенскі завод гандлёвага машынабудавання, Давыд-Гарадоцкі электрамеханічны завод, ААТ «Лантан», Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання, Віцебскі прыборабудаўнічы завод, Брэсцкі радыётэхнічны завод, Брэсцкі электрамеханічны завод, Гомельскі завод вымяральных прыбораў і шэраг іншых прадпрыемстваў. На продаж будзе выстаўлены ўвесь пакет акцый, якія належаць дзяржаве.

Дзяржава таксама гатова прадаць кантрольны пакет ААТ «БАТЭ» — кіруючая кампанія холдынгу «Аўтакампаненты», ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гарызонт» і ААТ «Гомсельмаш» — але толькі стратэгічнаму інвестару і пад канкрэтныя інвестыцыйныя праекты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?