Украінская дэлегацыя пакінула Мінскую кніжную выставу ў знак пратэсту супраць затрымання паэта Сяргея Жадана. Фотаздымак пустога нацыянальнага стэнду Украіны выклаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Павел Белавус.

«Сорам! Я ў Белэкспа зазірнуў, а там вось так зараз выглядае нацыянальны стэнд Украіны на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе. Украінская дэлегацыя такім пратэстам падтрымала свайго дэпартаванага з Беларусі паэта Сяргея Жадана», — напісаў Павел Белавус.

Сяргею Жадану, які цяпер знаходзіцца ў Мінску на паэтычным фестывалі «Вершы на асфальце», забаранілі ўезд у Беларусь, бо ён персона нон-грата ў Расіі. Літаратар павінен пакінуць краіну цягам трох сутак.

P.S. Пасля пратэстаў рашэнне было адмененае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?