Перад пачаткам першай сустрэчы чвэрцьфінальнага матчу тэніснага Кубка Федэрацыі паміж зборнымі ЗША і Германіі, які праходзіць у амерыканскай Лахайне (на Гаваях), быў выкананы варыянт нямецкага гімна, які існаваў у часы Трэцяга рэйха.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Assoсiated Press.

Фото: twitter.com/usta

Фото: twitter.com/usta

Гімн быў выкананы перад вочнай сустрэчай амерыканкі Элісан Рыске і немкі Андрэа Петкавіч.

«Гэта верх невуцтва. Ніколі ў жыцці я не адчувала такой праявы непавагі да сябе, не кажучы ўжо пра Кубак Федэрацыі, у якім я гуляю ўжо 13 гадоў. Гэта горшае, што калі-небудзь са мной здаралася», — заявіла Петкавіч.

Сустрэча завяршылася паразай нямецкай спартсменкі з лікам 6:7 (8:10), 2:6.

Пазней Асацыяцыя тэніса ЗША (USTA) у акаўнце ў Twitter прынесла прабачэнні.

Гімн Трэцяга рэйха быў забаронены ў 1945 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?