Каманда Беларусі датэрмінова абыграла Галандыю і ўпершыню ў гісторыі выйшла ў паўфінал Кубка Федэрацыі. Чвэрцьфінальнае супрацьстаянне тэнісістак праходзіць 11—12 лютага ў «Чыжоўка-Арэне» ў Мінску.

Аляксандра Сасновіч.

Аляксандра Сасновіч.

У стартавым паядынку другога дня 12 лютага першая ракетка беларускай каманды Аляксандра Сасновіч (№ 128 у рэйтынгу WTA) узяла верх над першым нумарам зборнай Галандыі Кікі Бертэнс (№ 24) — 6:3, 6 4. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 23 хвіліны.

Пераможную кропку паставіла Арына Сабаленка, што абыграла Міхаэлу Крайчэк — 7:6, 6:4.

За беларускую зборную таксама выступалі Вольга Гаварцова і Вера Лапко (у пары).

За паядынкам з трыбун назіраў Аляксандр Лукашэнка ў кампаніі галоўнага трэнера хакейнай мінскай каманды «Юнацтва» Міхаіла Захарава. Перад гульнёй Лукашэнка сустрэўся з беларускімі тэнісісткамі, перадае БелТА.

«Я, вядома, не прыйшоў вас вучыць. Проста я прыйшоў, каб вы не перажывалі. Не хачу сказаць, што выйшлі на пляцоўку і ўсё забыліся. Гэта немагчыма для спартсменаў. Вы ж учора гулялі, хвалявання ўжо быць не павінна», — казаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0