Сярэдняя цана квадратнага метра на другасным рынку Мінска апусцілася да $1173, паведамляе Realt.by. Гэта тыя грошы, якія хочуць атрымаць прадаўцы кватэры. Рэальныя ўгоды адбываюцца па меншых цэнах.
Кватэры таннеюць пяць тыдняў запар, і за гэты час цана зменшылася з $1193 да $1173. Калі цана апусціцца яшчэ на $4 — а ўсё ідзе да таго, бо колькасць кватэр, выстаўленых на продаж, працягвае расці — будзе абноўлены дзесяцігадовы мінімум цэнаў.
Апошні раз жыллё каштавала так танна ў снежні 2006 года.





