Два чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці ў ДТЗ, якое здарылася 13 лютага, каля 13.00, на скрыжаванні вуліцы Несцерава і Ахоцкай у Мінску. Пра гэта auto.tut.by распавёў начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аварыя адбылася на нерэгуляваным скрыжаванні (не працаваў святлафор). Жанчына на «Таёце Прыус» ехала па вуліцы Ахоцкай і на скрыжаванні з вуліцай Несцерава не саступіла дарогу маршрутнаму таксі, якое рухалася па галоўнай дарозе. Ад удару маршрутка перакулілася на бок.

Паводле інфармацыі ДАІ, медыцынская дапамога запатрабавалася двум пасажырам маршруткі, яны шпіталізаваны.

Па факце аварыі праводзіцца праверка. Устанаўліваюцца прычыны і абставіны здарэння. У ДАІ адзначылі, што бачнасць на скрыжаванні добрая, дарога пачышчана. Інспектары чарговы раз заклікаюць кіроўцаў быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі за рулём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0