У наступным годзе побач са сталічным чыгуначным вакзалам плануецца пачаць будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага комплексу Minsk City Mall. Праект рэалізуе група Amtel, заснаваная расейскім бізнэсменам індыйскага паходжання Судхірам Гупта.

Цяпер гандлёва-забаўляльны комплекс знаходзіцца ў стадыі праектавання. «Канцэптуальны архітэктар праекта — міжнародная кампанія Chapman Taylor», — адзначылі ў каментары Naviny.by прадстаўнікі дэвелаперскага падраздзялення групы Amtel Properties.

Тэрмін будаўніцтва — да трох гадоў пасля праходжання экспертызы праекта. Аб'ём інвестыцый — не менш за 20 млн даляраў.

Агульная плошча гандлёва-забаўляльнага комплексу, дзе будуць прадстаўлены буйныя нацыянальныя і міжнародныя брэнды, складзе каля 50 тыс. кв. м. Участак пад забудову размешчаны ў раёне вуліц Дружнай і Талстога, у непасрэднай блізкасці ад станцыі метро «Вакзальная», якая якраз будуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0