Грузінская пракуратура пацвердзіла затрыманне кіраўніка службы па кіраванні маёмасцю Патрыярхіі Грузіі айца Георгія (Мамаладзэ) паводле падазрэння ў замаху на забойства патрыярха Іліі II. Заява галоўнага пракурора краіны Іраклія Шатадзэ прыводзіцца на сайце ведамства.

tass.ru

Як удакладнілі ў пракуратуры, святар быў затрыманы 10 лютага ў міжнародным аэрапорце Тбілісі. Гэта адбылося пасля атрымання заявы ад грамадзяніна, які паведаміў, што Мамаладзэ «папрасіў яго за вялікае ўзнагароджанне набыць атрутнае рэчыва цыянід для ліквідацыі высокапастаўленага святара».

Пракуратура пачала расследаванне на падставе гэтай інфармацыі.

Шатадзэ таксама распавёў, што затрыманы збіраўся паляцець у Берлін, дзе лечыцца Ілія II. Падчас затрымання ў яго ў багажы быў знойдзены цыянід. «Пры ператрусе ягонай кватэры была выяўлена агнястрэльная зброя і патроны», - дадаў пракурор.

Раней стала вядома, што каталікоса-патрыярха Грузіі Ілію II паспяхова прааперавалі ў адной з берлінскіх клінік у сувязі з запаленнем мачавога пухіра.

Аб магчымай спробе атручвання кіраўніка грузінскай царквы раней са спасылкай на крыніцы паведамляў тэлеканал «Руставі 2». Пазней інфармацыю аб затрыманні Георгія Мамаладзэ пацвердзілі афіцыйна. Па справе быў таксама дапытаны начальнік службы аховы патрыярха Іосеб Ахаанашвілі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру