Фота Ірыны Арахоўскай

«Сёлета пасля традыцыйнай штогадовай кніжнай выставы ў Мінску ў мяне найбольш пазітыўныя ўражанні з усіх ранейшых гадоў. Першы раз бачыў, калі за беларускамоўнымі кніжкамі рэальна стаялі чэргі: падчас аўтограф-сесій ля стэнду выдавецтва «Янушкевіч», падчас аўтограф-сесіі Уладзіміра Арлова ля стэнду «Тэхналогія» ці дзеля таго, каб купіць пераклад на беларускую мову славутага рамана Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса» ля стэнду выдавецтва «Галіяфы». Ды і ля нашага стэнду часам было не адвіхнуцца. Рэальна не паспяваеш грошы браць, чэкі выбіваць ды тое, што прададзена, для ўліку на паперцы натаваць. Нешта ўсё ж такі з гэтага ўсяго, мабыць, будзе», — напісаў Алесь Пашкевіч у фэйсбуку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру