Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Майкл Флін падаў у адстаўку. Ён прызнаў, што даваў няпоўную інфармацыю аб кантактах з расійскім паслом Сяргеем Кісляком у канцы снежня, і прынёс прабачэнні Дональду Трампу. Фліна зменіць генерал Джозэф Келаг, піша Бі-бі-сі.

Getty Images

Getty Images

У сваёй заяве аб адстаўцы Флін прызнаў, што ў перыяд, што папярэднічаў інаўгурацыі Трампа, ён з-за хуткіх падзей і «па неасцярожнасці падаў віцэ-прэзідэнту і іншым няпоўную інфармацыю адносна тэлефонных размоў з паслом Расіі».

«Я шчыра выбачыўся перад прэзідэнтам і віцэ-прэзідэнтам, і яны прынялі мае прабачэнні», — сказана ў заяве Фліна.

Флін размаўляў з паслом Расіі ў Вашынгтоне ў снежні. Першапачаткова былы армейскі генерал адмаўляў, што тэмай размоваў былі санкцыі, і ўслед за ім пра гэта заяўляў віцэ-прэзідэнт Майк Пенс. Пазней Флін паведаміў Беламу дому, што тэма санкцый ўсё-такі магла абмяркоўвацца.

Выконваць абавязкі дарадцы па нацыянальнай бяспекі будзе генерал Джозэф Кіт Келаг, больш вядомы як Кіт Келаг, які раней займаў пасаду кіраўніка апарата Рады па нацыянальнай бяспецы ЗША. Ён правёў у арміі больш за 30 гадоў, служыў у В'етнаме, Камбоджы, Панаме і Персідскім заліве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0