У зборы бяруць удзел кіруючы склад Дзяржаўнага сакратарыята Рады Бяспекі, Міністэрства абароны, Генеральнага штаба Узброеных Сіл, прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, а таксама старшыні абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў і іх намеснікі, ваенныя камісары абласцей і Мінска.

Галоўная мэта збору — павысіць ўзровень індывідуальнай падрыхтоўкі кіруючага складу дзяржаўных органаў, абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў.

У ходзе мерапрыемства будуць праведзены тэарэтычныя заняткі па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны дзяржавы, даведзены асноўныя тэндэнцыі развіцця ваенна-палітычнага становішча, асновы працы мясцовых саветаў абароны, а на практыцы — паказаны арганізацыя правядзення вучэння з сіламі тэрытарыяльнай абароны адміністрацыйнага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?