Да трох вайскоўцаў, якія неслі службу па ахове грамадскага парадку ў Цэнтральным раёне горада каля вуліц Галавацкага і Мазурава, выбег мужчына ў чорнай масцы з жаночай сумачкай у руках.
Мужчына адразу ж кінуўся бегчы, спрабуючы ў дварах схавацца ад патруля. 15-хвілінная пагоня скончылася затрыманнем зламысніка.
Пацярпелая і відавочцы пацвердзілі, што менавіта гэты мужчына вырваў сумачку.
— 26-гадовы гамяльчанін быў раней судзімы за рабаванне і хуліганства. Да яго ўжываліся і прымусовыя меры лячэння ад хранічнага алкагалізму, — распавялі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.
Па факце здзейсненага рабавання гарадскім аддзелам СК распачата крымінальная справа.





