Брат лідара КНДР Кім Чэн Ына забіты ў Малайзіі, паведамляе Reuters са спасылкай на агенцтва Yonhap і іншыя СМІ Паўднёвай Карэі.
Крыніца агенцтва ва ўрадзе Паўднёвай Карэі адзначыў, што Кім Чэн Нам быў забіты ў панядзелак раніцай.
Кабельны тэлеканал TV Chosun, на які спасылаецца Reuters, паведамляе, што брата Кім Чэн Ына атруцілі дзве жанчыны ў аэрапорце.





