Ігар Дадон адказвае на пытанні Жанны Нямцовай.

Ігар Дадон адказвае на пытанні Жанны Нямцовай.

«Лукашэнка мне імпануе тым, што ён зрабіў унутры краіны. Эканоміка працуе як гадзіннік, ёсць жорсткая вертыкаль улады», — сказаў Дадон.

Журналістка Жанна Нямцова (дачка забітага расійскага апазіцыянера Барыса Нямцова) парыравала, што гэта было дасягнута «за кошт расійскіх грошай». На што Дадон адказаў: «Я ведаю, але я бываў у Беларусі і бачу, як там працуюць людзі, як ствараюцца працоўныя месцы».

Дадон у інтэрв'ю таксама раскрытыкаваў пагадненне Малдовы з Еўрасаюзам, заявіўшы пра гатоўнасць падпісаць рамачнае пагадненне з ЕАЭС.

«Гэта пагадненне не супярэчыць дамове аб асацыяцыі з ЕС. Я думаю, мы правядзём рэферэндум па геапалітычным вектары пасля парламенцкіх выбараў. Я лічу, што Малдова больш выйграе ад інтэграцыі ў ЕАЭС. Гэта мая пазіцыя як грамадзяніна рэспублікі Малдова, якую я агучваў сотні разоў. Таму што, з пункту гледжання эканомікі, з пункту гледжання стварэння працоўных месцаў, без расійскага рынка ЕАЭС Малдова не выжыве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0