Фота GETTY IMAGES

Фота GETTY IMAGES

Даследчыкі правялі апытанне сярод сямі тысяч чалавек ва ўзросце ад 50 да 90 гадоў, пераважна жанатыя пары. Высветлілася, што нягледзячы на тое, што 80-ці і 90-гадовыя займаюцца сэксам радзей, яны больш задаволеныя сваім інтымным жыццём.

Як вынікае з дакладу, сярод людзей, старэйшых за 80 год, значна менш тых, хто скардзіцца, што на іх цісне «абавязак займацца сэксам» — такіх амаль у пяць разоў менш, чым сярод 50-гадовых.

Сярод 80-гадовых пар вельмі нямногія скардзяцца на тое, што не адчуваюць сэксуальнага прыцягнення да партнёра. Цікава, што на гэта скардзяцца многія людзі ва ўзросце ад 70 да 79 гадоў, а ў 80, як вынікае з дакладу, колькасць незадаволеных сэксапільнасцю партнёра жанчын і мужчын рэзка падае.

Трэцяя катэгорыя, у якой 80-гадовыя апярэдзілі тых, хто маладзей, — гэта эмацыйная блізкасць да партнёра. Як адзначаюць даследчыкі, да гэтага ўзросту людзі лепш ведаюць адзін аднаго, што спрыяе блізкай сувязі паміж імі і адбіваецца на сэксуальным жыцці.

Таксама эксперты высветлілі, што жанчыны, старэйшыя за 80 гадоў, лягчэй і хутчэй узбуджаюцца, чым 60-ці і 70-гадовыя.

Між тым, адзначаюць аўтары дакладу, сэксуальнае здароўе важна для ўсіх узростаў. У дакладзе адлюстравана відавочная карэляцыя паміж задаволенасцю жыццём і задаволенасцю сэксам — для ўзроставай катэгорыі 50-90 яна таксама дзейнічае.

Міфы і забабоны

«На жаль, у 2017 годзе па-ранейшаму трэба развейваць міфы, звязаныя з адносінамі на позніх стадыях жыцця», — кажа кіраўнік аналітычнага цэнтра, баранэса Салі Грынграс.

«Мы ведаем, што многія жанчыны і мужчыны застаюцца сэксуальна актыўнымі на працягу ўсяго жыцця і што інтымныя адносіны на позніх этапах адбіваюцца на агульным узроўні здароўя і дабрабыту», — кажа яна. 

Аўтары дакладу прапануюць у першую чаргу прывучыць грамадскасць да думкі, што пасля 50 і нават пасля 70 гадоў чалавек у прынцыпе можа займацца сэксам.

Паводле даследавання, колькасць мужчын, якія маюць праблемы з эрэкцыяй, у катэгорыі 80+ значна перавышае іх колькасць у іншых узроставых катэгорыях. Аўтары дакладу тлумачаць гэта агульнымі праблемамі са здароўем.

На іх думку, эрэкцыйнай дысфункцыі можна пазбегнуць, калі весці здаровы лад жыцця, аднак пакуль большасць мужчын мяркуе, што сталы ўзрост аўтаматычна цягне за сабой падобныя праблемы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?