Пракуратура Саратаўскай вобласці паведаміла, што Газенка ў лістападзе 2015 года змясціў чатыры каментары экстрэмісцкага характару ў сацсетцы «Укантакце».

Адной з падстаў для крымінальнай справы стаў каментар, у якім пракуратура ўгледзела распальванне нянавісці і варожасці ў адносінах да рускіх і да групы «ватнікі».

У каментарах Газенкі эксперты знайшлі «лінгвістычныя і псіхалагічныя прыкметы прыніжэння чалавечай годнасці па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці», а таксама «прыкметы заахвочвання да дзеянняў гвалтоўнага характару ў дачыненні да групы асоб нацыянальнай прыналежнасці».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна