Фота Flickr/NATO

Фота Flickr/NATO

«У дадзены момант мы звяртаем увагу на вайсковыя вучэнні, у тым ліку вучэнні «Захад». Для мяне гэта паказвае важнасць дыялогу з Расіяй і захавання адкрытымі каналаў (дыялогу) і спроб арганізаваць каналы камунікацыі паміж вайскоўцамі, каб дамагчыся большай празрыстасці, прадказальнасці ў сувязі з вайсковымі вучэннямі, такімі як «Захад»», — сказаў Столтэнберг.

Нядаўна прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што запланаваныя расійска-беларускія вучэнні «Захад-2017» дэманструюць падрыхтоўку гэтых краін да вайны з Захадам.

Паводле яе слоў, пагрозы з Усходу вымушаюць краіны Балтыі прасіць партнёраў пра дадатковыя гарантыі бяспекі, напрыклад, пра хуткасць прыняцця рашэнняў у НАТА.

У Літве таксама адзначылі, што вайсковыя вучэнні «Захад-2017» будуць найбуйнейшымі ў гісторыі вучэннямі ля межаў Літвы.

Вучэнні пройдуць адразу на некалькіх палігонах Беларусі і Расіі ў верасні 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0