Фота twitter.com/Dubai Media Office
Пра гэта паведаміла ў аўторак мясцовае выданне Gulf News.
Паводле яго інфармацыі, аб праекце абвясцілі прэм'ер-міністр ААЭ і правіцель эмірата Дубай Мухамед бен Рашыд Аль Мактум, а таксама спадчынны прынц Абу-Дабі, намеснік Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ Мухамед бен Заід Аль Нахаян падчас Сусветнага ўрадавага саміту (World Government Summit).
Нацыянальная стогадовая праграма ААЭ ўключае ў сябе план падрыхтоўкі эмірацкіх навуковых кадраў, якія змогуць забяспечыць дастаўку людзей і харчавання на Марс. Праект будзе закранаць даследаванні транспарту, энергетыкі і прадуктаў харчавання на Марсе. Акрамя таго, прэзентавалі макет самога горада.
«Высадка людзей на іншых планетах была даўняй марай чалавецтва. Наша мэта ў тым, каб ААЭ ўзначалілі міжнародныя намаганні па ажыццяўленню гэтай мары», — прыводзіць выданне словы Мухамеда бен Рашыда Аль Мактума.
12-14 лютага ў Дубаі адбыўся Сусветны ўрадавы саміт, прысвечаны пытанням дзяржаўнага кіравання.





