Акрамя флэшмобу на плошчы прайшлі выступы рыцараў i артыстаў народнай эстраднай студыі «Мiленiўм». Кульмінацыяй вечара, акрамя флэшмобу, стала прапанова рукі і сэрца гродзенца Дзмітрыя сваёй дзяўчыне ў прысутнасці соцень гродзенцаў, піша hrodna.life.
Такім спосабам Дзмітрый вырашыў зрабіць падарунак у Дзень закаханых сваёй дзяўчыне Марыне, з якой сустракаецца ўжо 10 гадоў. Яна не чакала такога падарунку, ледзь не расплакалася ды сказалу хлопцу «Так».





