Мінскае «Дынама» разграміла дома тальяцінскую «Ладу» ў матчы Кантынентальнай хакейнай лігі — 8:3 (2:2, 4:1, 2:0).

У чацвер «Дынама» згуляе дома з «Нафтахімікам», а 18 лютага правядзе апошні матч рэгулярнага першынства — з «Ак Барсам».

1. ЦСКА — 131 (58). 2. СКА 131 (58). 3. Лакаматыў — 107 (58). 4. Дынама Масква — 107 (58). 5. Тарпеда — 104 (58). 6. Дынама Мінск — 103 (58). 7. Віцязь — 96 (58). 8. Ёкерыт — 93 (59). 9. Сочы — 88 (58).

***

«Дынама» яшчэ раней гарантавала сабе месца ў плэй-оф, чацверты раз у гісторыі КХЛ (2010-2011, 2011-2012, 2014-2015, 2016-2017).

У плэй-оф каманда, што заняла першае месца, гуляе з камандай, што заняла 8-е; 2-е — з 7-м, 3-е — з 6-м, 4-е — з 5-м.

«Дынама» не апусціцца ніжэй за 6-е месца, таму імавернымі супернікамі ў плэй-оф будуць «Лакаматыў», «Дынама» Масква ці «Тарпеда».

***

Папярэднія разы мінскі клуб выбываў у першым раўндзе. 

У сезоне 2010-2011 г. «Дынама» ў першым раўндзе прайграла серыю «Лакаматыву» з лікам 2:4, а ў сезоне 2011-2012 — маскоўскаму «Дынама» — 0:4, у 2014—2015 — «Ёкерыту» з лікам 1:4.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0