Пра гэта, як паведамляе «Мінск-Навіны», паведаміла намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па г. Мінску Галіна Гурыновіч на прэс-канферэнцыі ў Мінгарвыканкаме 15 лютага.

Агульная сума збору па стане на 13 лютага склала 4,2 млн рублёў.

— У апошнія дні плацельшчыкі збору актывізаваліся, — адзначыла Г. Гурыновіч. — Па стане на 5 лютага ў нас былі дадзеныя пра 12 тыс. плацельшчыкаў. Значыць, за 8 дзён іх колькасць павялічылася на 3 тыс.

Г. Гурыновіч нагадала, што на неплацельшчыкаў збору накладаецца адміністрацыйны штраф. Калі на працягу 6 месяцаў ён не будзе выплачаны, спагнаннем штрафу зоймецца судовы выканаўца.

Тэрмін выплаты падатку за 2015 г. - да 20 лютага 2017 года, а за 2016 г. - да 15 лістапада 2017 г.

Яго памер складае 20 базавых велічынь (БВ) з разліку базавай на 1 студзеня падатковага перыяду. За 2015 г. - гэта 360 рублёў, за 2016 г. - 420 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0