Шакалад пад брэндам «Прэзідэнт» з'явіўся ў продажы ў фірменных крамах кандытарскай фабрыкі «Камунарка», паведамляе карэспандэнт БелТА.

У афармленні пакунка выкарыстаны нацыянальны арнамент і намаляваны Палац Незалежнасці. У складзе шакаладу няма цукру, замест яго выкарыстоўваліся натуральныя падсалоджвальнікі — мальтыт і экстракт стэвіі.

Як расказала начальнік аддзела маркетынгу і рэкламы «Камунаркі» Святлана Гонтарава, у лютым 2016 года тэхнолагам кандытарскай фабрыкі было даручана вырабіць розныя ўзоры шакаладу без цукру. Былі вывучаны літаратурныя крыніцы ў частцы выкарыстання сыравіны, якая замяняе цукар, пры вытворчасці шакаладу. Таксама кансультаваліся ў спецыялістаў Навукова-практычнага цэнтра пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні.

«Тэхнолагі стваралі розныя ўзоры шакаладу, штодня адпрацоўваючы рэцэптуры. У выніку было прынята рашэнне ў якасці заменніка цукру выкарыстоўваць мальтыт і экстракт стэвіі», — адзначыла Святлана Гонтарава. Як паведамлялася, выпуск дадзенага шакаладу і яго з'яўленне ў крамах анансаваў Аляксандр Лукашэнка падчас «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», якая адбылася 3 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0