Прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман папярэдзіў пра магчымае адключэнне святла і цяпла праз дзеянні ўкраінскіх актывістаў, што блакуюць пастаўкі вугалю з тэрыторыі, якую кантралююць сепаратысты ў Данбасе.
Міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Ігар Насалік заявіў, што ў краіне могуць пачацца веерныя адключэнні электраэнергіі.
Урад Украіны 15 лютага аб'явіў пра ўвядзенне надзвычайных мер у энергетыцы.
Па словах Гройсмана, ён звярнуўся ў Савет нацыянальнай бяспекі і абароны з просьбай прыняць меры для аднаўлення паставак вугалю.