Пра гэта БелаПАН паведаміў афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Затрыманы знаходзіцца ў Ленінскім РУУС сталіцы. Па факце здарэння прызначана праверка.

Пра іншых удзельнікаў інцыдэнту пакуль нічога не паведамляецца.

Нагадаем, у момант выхаду Сайдзіка да журналістаў два хлопцы і дзве дзяўчыны заявілі, што яны актывісты партыі «Другая Расія» (былая нелегальная Нацыянал-бальшавіцкая партыя), і пачалі выкрыкваць лозунгі «Другая Расія!», «Рукі прэч ад Данбаса!», «Парашэнка — забойца!» і «Данбас — у склад Расіі!». Маладыя людзі раскідалі ўлёткі з заявай, у якой сцвярджалася, што перамовы ў Мінску нічога не вырашаюць. Сайдзік часова пакінуў памяшканне для прэс-канферэнцыі.

Адзін з удзельнікаў акцыі пасля інцыдэнту застаўся сядзець у холе гасцініцы і адмаўляўся размаўляць з журналістамі, але потым паведаміў, што ўсе яны прыехалі з Расіі, а акцыя была накіравана супраць АБСЕ як арганізацыі, якая, на іх думку, нічога не вырашае. Актывіст, які назваўся Мойшам, заявіў, што іх мэтай з'яўляецца «ўключэнне Данбаса ў склад Расіі».

Беларускае МЗС назвала тое, што адбылося, «свядомай правакацыяй, накіраванай на зрыў перамоўнага працэсу і дыскрэдытацыю мінскай перамоўнай пляцоўкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0