Фота movananova.by
«Сябры! Курсы «Мова Нанова» маюць патрэбу ў вашай падтрымцы, — звяртаюцца арганізатары. — І не разавай, а сталай — у любым памеры, які для вас камфортны. З гэтай мэтай мы ідзём на эксперымент — абвяшчаем «падпіску» на дапамогу ў дзейнасці нашых курсаў. Гэта значыць, што вы даяце згоду, каб з вашай карткі штомесяц аўтаматычна спісвалі на наш рахунак суму, якую вы ахвяруеце, — 1, 5, 10 ці колькі заўгодна рублёў.
Гэта дазволіць курсам дзейнічаць далей і развівацца, адкрываць аддзяленні ў новых гарадах. Усё гэта вымагае сродкаў — дзе-нідзе арэнда памяшкання, набыццё праектара, экрана, канцтавараў і г.д.
Такая падпіска распаўсюджаная ва ўсім свеце, а цяпер, дзякуючы платформе «Талака», дасяжная і ў Беларусі. Гэта важны крок для нас, каб зразумець, колькі людзей гатовыя падтрымаць курсы не на словах, а на справе».