У матчы Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» на сваёй арэне выйграла па булітах у «Нафтахіміка» з лікам 2:1.

У суботу «зубры» правядуць заключны матч рэгулярнага чэмпіянату: беларускі клуб на «Мінск-Арэне» згуляе з «Ак Барсам».

Пасля 59 тураў: 1. ЦСКА — 134, 2. СКА — 134, 3. Лакаматыў — 110. 4. Дынама Масква — 109. 5. Дынама Мінск — 105, 6. Тарпеда — 104, 7. Віцязь — 97. 8. Ёкерыт — 93.

«Дынама» ўжо забяспечыла сабе месца ў плэй-оф, і яго супернікам будзе або маскоўскае «Дынама», або «Лакаматыў».

Плэй-оф стартуе на наступным тыдні. Серыя ідзе да чатырох перамогаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0