Чацвёра расійскіх вайскоўцаў загінулі ў Сірыі. Аўтамабіль, у якім яны ехалі, падарваўся на радыёкіраваным фугасе, паведамляюць расійскія інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-службу міністэрства абароны Расіі.

Яшчэ двое расійскіх вайскоўцаў у выніку здарэння атрымалі раненні, паведамілі ў ведамстве. Цяпер за жыццё пацярпелых змагаюцца лекары.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў мінулы чацвер, 16 лютага, аднак паведамілі пра яго толькі цяпер. Паводле даных мінабароны, у момант выбуху машына ехала ў складзе аўтакалоны, якая рухалася з аэрадрома Тыяс у кірунку Хомса.

Іншых падрабязнасцяў аб тым, што здарылася, міністэрства пакуль не прыводзіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?